Жэўжык, Паўсухі Журавінавы Меламель (медавуха с журавінамі) 3-месячнай вытрымкі.
Першы рэліз новага праекту, які будзе займацца не зусім півам, а парою і зусім не півам. Як напрыклад як раз гэты першы рэліз, у якім няма ні соладу, ні хмелю, зрэшты як і ўсялякіх цукроў і араматызатараў. Толькі мёд, вада і беларускі цуд - журавіны. Пра назву праекту "Вір" раскажам у іншы раз. Спачатку пра назву рэлізу. Жэўжык - боства беларускай міфалогіі, апякун вадаёмаў, у тым ліку балот, дзе растуць журавіны. Значыцца, Жэўжык апякае і журавіны. Да і на аднолькавыя літары яны пачынаюцца. І барада ў Жэўжыка рудая. Жыве боства ў вадзе, на самай глыбіні - у віры.
Бледна-ружовы колер. Лёгкая, шыпучая белая пена.
У водары кветкавы мёд, ноты ванілі, чырвоных ягад і белага віна.
У гусце мімалётная мядовая слодыч, далікатная журавінава-вінная кіслінка, сухі фініш, саладкава-мяккае пасмакоўе з лёгкай даўкасцю лупіны і костачкі журавін.
Вы должны авторизоваться с помощью ваших аккаунтов в социальных сетях, чтобы делать предварительные заказы, добавлять заведения в избранное и оставлять отзывы:
Хотите знать, что стоит на кранах в вашем любимом баре? Без проблем! Присоединяйтесь к сервису your.beer, который облегчает жизнь всем собственникам заведений и любителям пива.