У цёмны зімні час мы запускаем новую лінейку! Вы ўжо, бадай, добра знаёмыя з нашым падвойным чорным IPA «Цемра», таму запрашаем на келіх «Затлуму», больш лёгкага, але такога ж насычанага Black IPA. На крылах свайго класічнага смаку Zatlum быццам бы пераносіць вас у бяскрайнія, вільготныя, цёмныя горныя пушчы і, з дапамогай дзіўнага японскага хмелю Sorachi Ace, напаўняе ўсё вакол араматамі незвычайных зялёных усходніх цытрусаў, кавалачка чорнага хлеба з каляндрай і мятнай гарбаты. Гэты таямнічы напой можа вас літаральна затлуміць, пазбавіць магчымасці мысліць цвяроза, але ж і адчыніць дзверы ў настальгічнае былое здолее!
Сейчас это пиво не продаётся в барах и магазинах в городе Минск.