У новым гатунку з лінейкі «Тайфун» мы пайшлі ва-банк, бо столькі свежага і незвычайнага хмелю ў адным піве мы яшчэ не выкарыстоўвалі раней. Перш за ўсё — гэта, канешне, міфічны новазеландскі хмель Riwaka самага гарачага ўраджаю 2024 года, які мы дадалі як пры варцы, так і на сухое ахмяленне. Але на гэтым мы не спыніліся, і дадаткова ахмялілі падвойны New England IPA унікальным, незвычайным, канцэнтраваным хмелем Nelson Sauvin Amplifire ураджаю таго ж 2024 года. Смак хрусткага савіньён блан, лімоннай гарбаты, хмелевых плантацый у разгар лета сплятаюцца на мутным, пяшчотным палатне гэтага неверагоднага напою. Наш новы IPA Tajfun — амаль казачнае падарожжа ў краіну горных паш, бясконцага акіяну і самага дзіўнага хмелю па тую старану экватару.
Сейчас это пиво не продаётся в барах и магазинах в городе Минск.