У нашай унікальнай вандроўцы на поўдзень Беларусі, у адзіную ў краіне хмелегадоўчую гаспадарку, мы, апроч іншага, пазнаёміліся яшчэ і з вельмі цікавым гатункам класічнага нямецкага хмелю, і калі шчыра, не змаглі стрымацца і зварылі з ім не зусім звычайнае піва. Perle — даволі стары гатунак, які з'явіўся ў далёкім 1978 годзе, але ж і цяпер ён вельмі актуальны. У наш пэйл-эль у амерыканскім стылі гэты хмель прыўнёс пяшчотны водар фісташак, сакавітай зялёнай мяты і лёгкія адценні свежай лаймавай цэдры. Гэты Pale Ale у амерыканскім стылі сапраўды зроблены з беларускім хмелем і соладам, таму спяшайцеся пачаставацца. Такую «Млосць» вы яшчэ не спрабавалі!
Сейчас это пиво не продаётся в барах и магазинах в городе Минск.