У самым пачатку 2022 года мы падрыхтавалі для вас моцную дозу кафеіну, каб хутчэй абудзіцца пасля навагодніх святаў. Новы імперскі стаўт з лінейкі Kava, як заўсёды з выкарыстаннем specialty гатункаў кавы, абсмажаных для нас нашымі сябрамі з Kitchen Coffee Roasters. Гэтым разам гэта 100% арабіка Burundi Izuba, духмяны і мяккі гатунак з тонкімі нотамі сухафруктаў, брусніцаў і грэйпфрута на паслясмаку. У шчыльным імперскім стаўце кава раскрываецца сваёй лёгкай садавіннасцю, ледзь заўважнымі адценнямі салодкіх джэмаў на сухім, цёмным і цягучым палатне. Мабыць, гэта ваш лепшы кубак кавы ў новым годзе.
Сейчас это пиво не продаётся в барах и магазинах в городе Минск.