Tullamareena's Fire, International IPA са шчодрым сухім захмяленнем Amarillo (ЗША) і Eclipse (Аўстралія).Таламарына - аўстралійскі абарыген з клана Вурунждэры. Супрацьстаяў брытанскай акупацыі зямель клана. У красавіку 1838 года Таламарына з таварышам былі арыштаваныя за крадзеж бульбы з участку жывёлагадоўца і банкіра Джона Гардзінера ў прыгарадзе Мельбурна. Іх пасадзілі ў першую турму Мельбурна. Але ж Таламарына здабыў агонь, спаліў сцяну сваёй камеры і збег разам з таварышам. Пажар знішчыў турму і вайсковы склад. У гонар Таламарына назвалі прыгарад Мельбурна, аэрапорт і аўтамагістраль. У 1953 годзе на землях Вурунжэры вырасцілі хмель Pride of Ringwood, з якога потым вывелі хмель Eclipse.Залаціста-апельсінавы колер. Шчыльная ўстойлівая белая пена.У яркім, саладкаватым водары мандарын, цэдра цытрыны, ванільныя, какосавыя і хваёвыя ноты.У гусце рэшткавы фруктова-салодавая саладосць з адценнямі апельсіна даволі рэзка пераходзіць ва ўпэўненую, пры гэтым мяккую грэйпфрутава-хвойную гаркату, сухі фініш і доўгае далікатна-даўкае злёгку травяністае пасмакоўе.
Вы должны авторизоваться с помощью ваших аккаунтов в социальных сетях, чтобы делать предварительные заказы, добавлять заведения в избранное и оставлять отзывы:
Хотите знать, что стоит на кранах в вашем любимом баре? Без проблем! Присоединяйтесь к сервису your.beer, который облегчает жизнь всем собственникам заведений и любителям пива.