Buckwheat IPA (Грэчкавы ІПА) з хмелямі HBC 586, Wai-iti, Amarillo.
У мацерыковай Еўропе шчодра ахмялёны індыйска-экспартны варыянт светлага элю таксама далёка не адразу спадабаўся мясцовай піўной публіцы. У той час, калі ў Індыі ІПА адаптавалі пад мясцовыя густы з дапамогай дадання рознай экзатычнай садавіны і малака, еўрапейцы знаходзілі свае, часам вельмі своеасаблівыя спосабы. Напрыклад, суседзі ангельцаў праз Ла-Манш брэтонцы прылаўчыліся на манер мясцовай фірмовай стравы Galette Bretonne (блінцы з грачанай мукі) дадаваць у ІПА грэчку. Звалі гэтае піва таксама на манер стравы Hop Bretonne (скаж. анг.-фр.).
Бурштынава-бронзавы, злёгку затуманены колер. Шчыльная, устойлівая белая пена. У водары персік, ананас, вяленая груша, кветкавыя і мядовыя ноты. У гусце грачана-мядовая саладосць з цытрусавымі і рэзкімі адценнямі плыўна змяняецца ўпэўненай грэйпфрутава-іглічнай горыччу, сухі фініш і даўкае далікатна-травяністае пасмакоўе.
Сейчас это пиво не продаётся в барах и магазинах в городе Минск.