з хмелямі Ella, Cascade і сакавітай дыняй.
Хоць індыйцы хутка дапетрылі, як з дапамогай малака і лактозы змякчаць хмелева-горкі густ ІПА, якіх да іх панацягнулі з-за мора англічане, некаторым было і гэтага мала. Занадто гарчыла, і чагосьці няўлоўнага для шчасця не хапала. Асабліва кемлівыя бамбейцы зразумелі, што ж можна ў гэты хмелева-малочны кактэйль дадаць усялякіх садавін. Балазе іх там у дастатку вакол расце. Напрыклад, выдатную мясцовую бамбейскую дыню гатунку Каджари з яе чароўным водарам і густам.
Замутненно-сакавіты радасна-аранжавы колер дыннай мякаці. Шчыльная, багатая, устойлівая белая пена. У яскравым водары насычаная саладосць дыні з нотамі цытрусаў і ванілі. У гусце сакавітая дынна-лактозная слодыч з адценнямі трапічных костачкавых даволі рэзка змяняецца ўпэўненай грэйфрутавай горыччу, падсушаны фініш і травяніста-саладкаватае пасмакоўе.
Сейчас это пиво не продаётся в барах и магазинах в городе Минск.