Насычаны, бескампрамісны Milkshake IPA без дабавак усялякай садавіны-бананаў з гатункамі хмеляю Ella і Cascade.
Па байцы, якая блукае сярод аматараў піва, стыль IPA ўзнік з-за таго, што ў піва сталі дадаваць больш хмелю ў якасці кансерванта для лепшай захаванасці ў доўгай дарозе па моры ў Індыю. Ды вось толькі сярод індыйцаў усе гэтыя «ахмялёнкі» не вельмі каціраваліся. Тады яны па мясцовай традыцыі ва ўсё дадаваць малако (напрыклад, у гарбату, каву) сталі падліваць малако і ў піва для змякчэння хмелевай гаркаты. Спалучэнне было такое сабе. Таму з цягам часу малако замянілі на малочны цукар (лактозу). Так з'явіўся Milkshake IPA. Звалі ў той час напой «піва па-бамбейску». Крафтавікі потым ужо прысвоілі ідэю сабе.
Бурштынавы з медным адлівам колер. Багатая, шчыльная белая пена. У саладкаватым водары трапічныя цытрусы, ванільныя, кветкавыя і іглічныя ноты. У смаку аксаміцістая фруктова-лактозная саладосць даволі рэзка змяняецца ўпэўненай грэйпфрутавай горыччу, падсушаны фініш і травяніста-саладкаватае пасмакоўе.
Сейчас это пиво не продаётся в барах и магазинах в городе Минск.