English Pale Ale з хмелем Cascade.
Калі ў Індыі на ўсю моц ужо пілі IPA, у Англіі, адкуль гэты IPA ў Індыю везлі, усё яшчэ працягвалі ў асноўным спажываць нясветлае, нефільтраванае. Нясветлае — таму што цёмным гэтае піва таксама было складана назваць. Хутчэй за некаторыя градацыі карычневага. Светлы солад у тыя часы быў дарагім. Але тэхналогіі сушкі і смажання соладу развіваліся, што дазволіла зрабіць таннейшым вытворчасць светлых эляў. А маракі, якія вярталіся з Індый, гарлапанілі ў пабах: «Пінту горкага!», патрабуючы больш ахмеленага піва. Так нарадзіўся ангельскі пэйл-эль, які сталі падпадзяляць на Family Pale Ale, Dinner Pale Ale, Light Pale Ale. Яшчэ пазней пераўтвораныя ў біттэры.
Залаціста-апельсінавы колер. Багатая, шчыльная белая пена. У водары тосты, карамель, цытрусы, ноты ванілі і абрыкоса. У гусце рэшткавая соладава-карамельная саладосць з апельсінавымі адценнямі даволі рэзка змяняецца ўпэўненай грэйпфрутавай горыччу з сухім фінішам і даўкім травяністым пасмакоўем.