Для прыгатавання гэтага пітнога мёду была ўзята дажджавая вада, на якой быў зроблены ўзвар катоўніка (яго яшчэ называюць мятай катоў). Пасля ўзвар ахалоджаны да 20 градусаў і змешаны з забрусавым мёдам. Па шчыльнасці атрымаўся сапраўдны «двайняк» (адна частка мёду на адну частку вады). Ужо ў працэсе браджэння былі даданы ягады вішні, а таксама перац чылі. Браджэнне праходзіла доўгі час і не спынялася штучна. Не выкарыстоўвалася аніякіх стабілізатараў браджэння, асвятляльнікаў, цукру, а таксама кіпячэння.
Сейчас это пиво не продаётся в барах и магазинах в городе Минск.