Новы «Тайфун» — гэта такі ж звышахмялённы падвойны New England IPA, як і заўсёды, але з цікавым ухілам. Раней у гатунках гэтай серыі мы выкарыстоўвалі правераныя гатункі хмелю, з якімі мы ўжо не адзін год варым нашае піва. Гэтым разам мы пайшлі іншым шляхам, і разам са звыклым, але сакавітым Sabro версіі Cryo нашага любімага ўраджаю 2019 года мы скарысталі новы для нас хмель Sultana, які пераўтварыў наш TDH NEDIPA у сапраўдную піна-каладу, дзе Sabro і яго Cryo-версія адказныя за водар свежага какосу, а новы Sultana дадае моцныя араматы трапічнага ананасу. Але, канешне, з такім моцным ахмяленнем гэта ўсё можа схавацца за выразным смакам хмелевага соку, які мы так любім. Спадзяемся, спадабаецца і вам!
Вы должны авторизоваться с помощью ваших аккаунтов в социальных сетях, чтобы делать предварительные заказы, добавлять заведения в избранное и оставлять отзывы:
Хотите знать, что стоит на кранах в вашем любимом баре? Без проблем! Присоединяйтесь к сервису your.beer, который облегчает жизнь всем собственникам заведений и любителям пива.