Нашыя новыя лінейкі натхняюць нас станавіцца ўсё лепш і лепш. Тайфун — чарговая навінка ў лінейках ад «Маланкі», дзе мы выйшлі па-за звыклыя рамкі і зрабілі падвойны IPA у стылі Новай Англіі з патройным (так, патройным!) сухім ахмяленнем з неверагоднай колькасцю хмелю. Для першага гатунку ў новай лінейцы мы выкарысталі надзейныя Citra і Mosaic, і яны стварылі сапраўдны цуд. Можна доўга шукаць смак трапічных фруктаў, сакавітых цытрусавых у гэтым IPA, але ж, калі шчыра, гэта натуральна хмелевы сок, які пахне тымі самымі хмелевымі пелетамі з толькі што адчыненых пакетаў лепшых і найсвяжэйшых амерыканскіх гатункаў, і амаль уносіць удалечыню незвычайнымі араматамі і смакам. Чакаем вас у гэтым цікавым падарожжы!
Вы должны авторизоваться с помощью ваших аккаунтов в социальных сетях, чтобы делать предварительные заказы, добавлять заведения в избранное и оставлять отзывы:
Хотите знать, что стоит на кранах в вашем любимом баре? Без проблем! Присоединяйтесь к сервису your.beer, который облегчает жизнь всем собственникам заведений и любителям пива.