Мы ведаем, што вам падабаецца, калі мы здзіўляем вас новай «Сальсай». І гэтым разам, спадзяёмся, у нас атрымаецца. Мы здабылі і дадалі ў наш таматны гозэ вельмі рэдкі інгрэдыент — чорны часнык. Гэты дзіўны прадукт атрымоўваецца ў працэсе вельмі павольнай рэакцыі Маяра, калі галоўкі часныку на працягу некалькіх тыдняў вытрымліваюцца пры высокай вільготнасці і тэмпературы 60–90 градусаў. У нашу шчыльную, крыху вэнджанаю таматную базу з каляндрай, чорным перцам, чылі і кменам ён прыўнёс незвычайныя смак салодкага, вільготнага чарнасліву і печанага часныку. Мы марылі аб тым, каб хутчэй выкарыстаць гэты складнік у лінейцы Saĺsa, і гэты час, нарэшце, наступіў. Толькі наперад!
Сейчас это пиво не продаётся в барах и магазинах в городе Минск.