У нашым падарожжы па соусам свету гэтым разам мы адправіліся на захад — туды, дзе нарадзіўся сам тэрмін «барбекю». Новая «Сальса» прысвечана знакамітаму стылю прыгатавання ежы, які стаў вельмі папулярным і распаўсюджаным на амерыканскім кантыненце і менавіта адтуль дайшоў да Еўропы яшчэ ў часы першых гішпанскіх заваёў у Амерыцы. Да нашай звыклай шчыльнай салёнай таматнай базы мы дадалі вэнджаную папрыку, сушаны каенскі перац, чорны перац, часнык, лук, муштарду, насыцілі ўсё гэта натуральным дымам і заправілі араматным мэшам са звышпякучых амерыканскіх перцаў Smoked Carolina Reaper, Ghost Pepper і Green Habanero. Гэта, натуральна, вядзьмарства!
Сейчас это пиво не продаётся в барах и магазинах в городе Минск.