У межах серыі «Прамень» мы выпускаем гатункі піва ў стылі сэзон, зброджаныя не толькі звыклым для стылю штамамі. У працэсе ферментацыі таксама прымаюць удзел брэтанаміцэты. Яны дадаюць фанкавыя адценні, якія добра спалучаюцца з таніннымі ноткамі піва, вытрыманага ў дубовых бондах з-пад чырвонага віна. Апроч гэтага, у новым гатунку вялікую ролю адыграў і хмель. Мы зрабілі сухое ахмяленне нашым улюбёным гатункам Sabro, які мае дзікую прыроду паходжання ад амерыканскага аўтахтоннага хмелю neomexicanus. Дзякуючы гэтаму ў піве з'явіліся адценні какоса, кедра, мяты і зялёнай гарбаты, што зрабіла пах і смак яшчэ больш насычаным і складаным.
Вы должны авторизоваться с помощью ваших аккаунтов в социальных сетях, чтобы делать предварительные заказы, добавлять заведения в избранное и оставлять отзывы:
Хотите знать, что стоит на кранах в вашем любимом баре? Без проблем! Присоединяйтесь к сервису your.beer, который облегчает жизнь всем собственникам заведений и любителям пива.