Чарговая «Млосць» — гэта нашая акуратная спроба дакрануцца да сапраўднай класікі, але ў стылі «Маланкі». Наш пэйл-эль у амерыканскім стылі гэтым разам ахмелены выключна Cascade — тым самым хмелем, каторы запусціў крафтавую рэвалюцыю ў ЗША ў выглядзе легендарных каліфарнійцаў Sierra Nevada Pale Ale і Anchor Liberty Ale. У нашым пэйл-элі мы натхняліся менавіта гэтымі гатункамі, але ж падышлі да яго са свайго боку, таму дадалі Cascade і на сухое ахмяленне. Араматы хвойна-цытрусавага лесу і акуратных спецый выдатна спалучаюцца з лёгкай, але насычанай соладавай базай нашай асвяжальнай «Млосці» і патрабуюць, каб вы не спыняліся на першым келіху. Cheers!
Сейчас это пиво не продаётся в барах и магазинах в городе Минск.