Другое піва ў серыі «Мітрэнга», у межах якой мы шукаем цікавыя спалучэнні гатункаў хмелю на базе падвоенага IPA, мы выпускаем з парай Talus і Sabro. Яны з’яўляюцца блізкімі сваякамі і паходзяць ад амерыканскага аўтахтоннага хмелю neomexicanus. І для Talus, і для Sabro характэрныя незвычайныя для больш распаўсюджаных гатункаў адценні какоса, арахісу і зялёнай гарбаты ў паху. Апроч гэтага, Talus дадае ў піва ноткі сушаных ружаў і шалфею, а Sabro — тоны цытрусавай і косткавай садавіны. Яны добра спалучаюцца з класічным падвоеным IPA у заходнеамерыканскай традыцыі, у якім ёсць месца як для насычанага цела, так і для выразнай горычы.
Сейчас это пиво не продаётся в барах и магазинах в городе Минск.