Чарговы «Маладзік» — гэта яшчэ адзін цікавы блэнд з удзелам незвычайных складнікаў. Год таму мы здабылі неверагодна салодкі, араматны і смачны сок з лакальных беларускіх грушак. Доўгая і павольная ферментацыя з удзелам роднай мікрафлоры грушавых дрэваў стварылі сапраўды дзіўны напой. Каб спалучыць паміж сабою два розных гады ў адным гатунку, гэтым летам мы зварылі лёгкі асвяжальны сэзон з беларускім хмелем гатунку Tettnang і зблэндзілі яго разам з нашым грушавым пэрры. У выніку атрымаўся складаны, дзікаваты, прыемна кіслы напой, які адразу ўражвае водарамі салодкага мёду, смалы фруктовых дрэваў і цёплых жнівеньскіх вечароў.
Вы должны авторизоваться с помощью ваших аккаунтов в социальных сетях, чтобы делать предварительные заказы, добавлять заведения в избранное и оставлять отзывы:
Хотите знать, что стоит на кранах в вашем любимом баре? Без проблем! Присоединяйтесь к сервису your.beer, который облегчает жизнь всем собственникам заведений и любителям пива.