Напрыканцы лета ў нашай сталай серыі класічных падвойных West Coast IPA папаўненне — новая «Ліхаманка» з цікавым амерыканскім хмелем Ahhhroma. Гісторыя гэтага гатунку даволі цікавая, бо яго вынаходнікі з Glacier Hops Ranch выпадкова знайшлі гэты гатунак, раней невядомы, сярод іншых у сваёй гаспадарцы, і не ведаюць дакладна, якім чынам ён апынуўся там, дзе яго не павінна было быць. Але вось гэты хмель ужо ў нашым піве, упрыгожвае яго яскравымі араматамі піна-калады, кветкавага нектару і легкімі адценнямі сушаных лаймаў. Спадзяемся, і гэты IPA упрыгожыць ваш келіх.
Сейчас это пиво не продаётся в барах и магазинах в городе Минск.