Час ляціць няўтомна. Вось ужо чатыры гады як наш бровар даследуе свае межы магчымасцяў у піўным свеце, і на чацвёрты дзень народзінаў мы вырашылі трошкі пасунуць гэтыя самыя межы. Наш святочны гатунак — наймацнейшы чацвярны West Coast IPA, які мы ахмялілі неверагоднай колькасцю хмелю цікавага гатунку Strata з моцным водарам суніцаў, надзейнага хвойна-трапічнага Simcoe і надзвычайна араматнага Simcoe Cryo. Гэта, без сумневаў, самы ахмялённы і самы моцны наш IPA, і мы спадзяемся, што вам будзе настолькі ж смачна яго піць, як займальна было нам яго варыць. Cheers!
Вы должны авторизоваться с помощью ваших аккаунтов в социальных сетях, чтобы делать предварительные заказы, добавлять заведения в избранное и оставлять отзывы:
Хотите знать, что стоит на кранах в вашем любимом баре? Без проблем! Присоединяйтесь к сервису your.beer, который облегчает жизнь всем собственникам заведений и любителям пива.