Калабарацыя з нашымі сябрамі з Jungle Brewery. Увасабленне нашых прыгод з дубовымі бондамі, часам і цёмным, як ноч, півам. Гэты імперскі стаут быў звараны з вялікай колькасцю вэнджанага на торфе соладу, шакаладнага соладу і смажанага ячменю. Пасля гэтага ён быў адпраўлены ў бонды з-пад віскі, якія раней захоўвалі спіртныя напоі больш за паўстагоддзя, і адпачываў там столькі, колькі патрабуецца, каб стаць дасканаласцю. Ён пахне абветраным драўляным хлявом на ўзбярэжжы Айла, недалёка ад мацерыковай Шатландыі, прасякнуты халодным, вільготным і салёным паўночнаатлантычным ветрам. Але ў той жа час ён адлюстроўвае містычную прыроду нашага роднага і любімага Палесся на поўдні Беларусі, з яго бяскрайнімі балотамі, паўнаводнымі рэкамі і густымі лясамі. Чорны як вугаль, з невялікім тарфяным паслясмакам, выразна драўняны, сухі і вельмі сагравальны. Безумоўна, ідэальны варыянт для адпачынку ля вогнішча ў халодны і дажджлівы дзень.
Пиво:
Bahna: Whisky BA 2022, Our beloved Bahna Imperial Stout, brewed with scottish peated malt, then aged in Scotch Whisky barrel for 15 months for that dry, soft and old-school feel. Collaboration with Jungle Brewery.
Вы должны авторизоваться с помощью ваших аккаунтов в социальных сетях, чтобы делать предварительные заказы, добавлять заведения в избранное и оставлять отзывы:
Хотите знать, что стоит на кранах в вашем любимом баре? Без проблем! Присоединяйтесь к сервису your.beer, который облегчает жизнь всем собственникам заведений и любителям пива.